У Сіднэі пасярод дарогі раптам загарэўся бензавоз

4 января 2019

Перапалох на ажыўленай трасе непадалёк ад Сіднэя. Пасярод дарогі раптам загарэўся бензавоз, ён перавозіў 36 тысяч літраў паліва. На тушэнне прыбылі каля сотні пажарнікаў. Ім спатрэбілася некалькі гадзін. Агонь быў настолькі магутным, што было прынята рашэнне аб эвакуацыі людзей з найбліжэйшых дамоў. Участак дарогі заблакіраваны дагэтуль.