У Сіднеі адкрылася выстава, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны

16 июля 2014

У Сіднеі адкрылася выстава, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны. Экспазіцыя атрымала назву Перарванае жыццё. Сярод экспанатаў - дзённікі і фатаграфіі ўдзельнікаў і сведак трагічных падзей пачатку ХХ стагоддзя. З 1918 года работнікі Дзяржаўнай бібліятэкі аўстралійскай сталіцы збіралі матэрыялы калекцыі, каб будучыя пакаленні змаглі даведацца пра вопыт і подзвігі сваіх суайчыннікаў. Выстава прадоўжыцца да 21 верасня.