У Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Германіі ўзмоцненыя меры бяспекі

16 февраля 2015

Пад асаблівую ахову ўзятыя сінагогі, мячэці і іншыя будынкі, якія могуць стаць мішэнямі для тэрарыстаў.

У нямецкім Браўншвейгу праз пагрозу тэракту ў апошні момант адмянілі карнавал. Паліцыю пра гэта папярэдзілі надзейныя дзяржаўныя крыніцы бяспекі. Арганізатары чакалі на самым буйным у рэгіёне карнавале Шадувель каля 250 000 турыстаў. Але зараз ім рэкамендавалі адмовіцца ад наведвання горада.