У Паўночнае мора патрапілі кантэйнеры з небяспечнымі хімічнымі рэчывамі

3 января 2019

Бляшаныя рэзервуары перакуліліся з грузавога судна ля берагоў Нідэрландаў падчас шторму. У вадзе апынуліся 270 кантэйнераў. У трох з іх арганічныя перакісы, якія выклікаюць раздражненне пры кантакце са скурай. Зараз большасць кантэйнераў плавае ў моры. Некаторыя грузы прыбіла да берага. Мясцовыя жыхары збіраюць змоклыя тавары. Улады заклікаюць для пазбягання атручванняў не дакранацца да змесціва кантэйнераў.