У Сербіі ўзарвалі аўтамабіль тэлевядучай Мар’яны Мічыч

17 октября 2018

Інцыдэнт адбыўся ў Бялградзе. У выніку выбуху загінуў адзін чалавек. Яшчэ адзін пацярпеў, гэта бацька Мічыч. У яго паранена рука і пашкоджаны барабанныя перапонкі. Самой тэлевядучай у аўтамабілі не было. Паводле звестак праваахоўнікаў, невядомыя ўсталявалі пад машынай выбуховае прыстасаванне і актывавалі яго пультам дыстанцыйнага кіравання. Праводзіцца расследаванне.