У верасні 2014 года ў Шатландыі пройдзе рэферэндум

15 августа 2013

Людзі адкажуць на адно пытанне: ці павінна краіна быць незалежнай? Пакуль прыхільнікаў перамен крыху менш, чым кансерватараў, але за год сітуацыя можа змяніцца. На вуліцах ужо гучаць патрыятычныя лозунгі і гутаркі аб эканамічных інтарэсах.


Наш карэспандэнт Павел Капуцкі па настроі мясцовых жыхароў спрабаваў зразумець, ці будзе ў падручніках перамаляваная карта Еўропы.

Джон - карэнны жыхар аднаго з правінцыйных гарадоў Шатландыі. Ён адзін з тых, хто ўжо даўно вырашыў, галасаваць за незалежнасць ці супраць.


У складзе Вялікабрытаніі Шатландыя знаходзіцца амаль трыста гадоў. Зараз гэта найбольш аўтаномная краіна з тых, што ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі (акрамя Англіі, гэта Уэльс і Паўночная Ірландыя). Тут нават ёсць свой парламент. Прыхільнікі адлучэння адным з варыянтаў для далейшага развіцця бачаць уступленне ў Еўрасаюз.


Алекс Салманд, першы міністр Шатландыі: Калі Шатландыя будзе членам Еўрасаюза, яна будзе поўнасцю распараджацца сваімі даходамі. Сёння мы кантралюем менш за 10 працэнтаў. 10 працэнтаў - гэта не незалежнасць. Незалежнасць - гэта 100 працэнтаў, няхай нават і ў складзе Еўрасаюза.


У выпадку здабыцця суверэнітэту Шатландыі дастанецца больш як 90 працэнтаў нафтавых запасаў Вялікабрытаніі ў Паўночным моры. Пры гэтым краіне прыйдзецца ўзяць на сябе прыкладна дзясятую частку дзярждоўгу Злучанага Каралеўства. А ён сёння перавышае трыльён фунтаў.


Калі б Шатландыя была незалежная ад Англіі пяць апошніх гадоў, то кожны шатландзец быў бы багацейшы на 1600 фунтаў. Такія разлікі экспертаў. Так што за патрыятычнымі лозунгамі стаяць канкрэтныя эканамічныя інтарэсы.


Шатландцы на працягу амаль усёй сваёй гісторыі змагаюцца за незалежнасць ад Англіі. Зараз у гэтай барацьбе новы віток. Праўда, адзінства ў народзе пакуль няма. Згодна з апытаннямі, большасць людзей пакуль супраць адлучэння.


Адно з пытанняў: што рабіць з ядзернай зброяй? Недалёка ад Глазга грунтуюцца атамныя падлодкі. Згодна з заявамі Шатландскай нацыянальнай партыі, пасля здабыцця незалежнасці краіна мае намер адразу ж пазбавіцца ад ядзернай зброі. А на будаўніцтва новай базы на тэрыторыі Англіі або Уэльса спатрэбіцца прыкладна 20 гадоў і каля 20 мільярдаў фунтаў.

Дата рэферэндуму ўжо прызначаная. Гэта 18 верасня 2014 года. Ці прыйдзецца чарговы раз уносіць змяненні ў карту Еўропы, даведаемся крыху больш чым праз год. Вызначаць будучыню каралеўства будуць усе шатландцы, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту.