У Румыніі на абледзянелай трасе сутыкнуліся адразу 40 аўтамабіляў

23 декабря 2013

У Румыніі на абледзянелай трасе на паўночным захадзе краіны сутыкнуліся адразу 40 аўтамабіляў. Па шчаслівай выпадковасці абышлося без ахвяр, 4 чалавекі атрымалі нязначныя траўмы. У паліцыі гавораць, што вадзіцелі не захоўвалі хуткасны рэжым.