У Расіі сёння перастане працаваць інтэрнэт-сэрвіс Telegram

16 апреля 2018
Раскамнагляд накіраваў аператарам сувязі інфармацыю аб адключэнні. У пятніцу Таганскі суд Масквы пастанавіў абмежаваць доступ да Telegram з-за адмовы месенджара перадаць ФСБ ключы шыфравання перапіскі карыстальнікаў. Стваральнікі інтэрнэт-сэрвісу заявілі, што зрабіць гэта тэхнічна немагчыма, паколькі ключы захоўваюцца на прыладах карыстальнікаў, якіх у Расіі каля 10 мільёнаў.