Назвалі новую папярэднюю прычыну масавага атручання школьнікаў у Падмаскоўі

21 марта 2018

Гэта моцны выкід серавадароду на смеццевым палігоне "Ядрова". Інфармацыя СМІ аб тым, што ў школе распылілі газавы балончык, не пацвердзілася. Зараз у бальніцы з прыкметамі атручання знаходзяцца амаль 30 вучняў. Усяго да ўрачоў са скаргамі на атручанне звярнуліся каля 200 чалавек. Жыхары Валакаламска з пачатку сакавіка пратэстуюць супраць выкарыстання сметніка "Ядрова" і скардзяцца на непрыемны пах і дрэннае экалагічнае становішча.

Сталі вядомыя і новыя падрабязнасці страляніны ў шадрынскай школе Курганскай вобласці Расіі. Як высветлілі журналісты, 13-гадовая вучаніца загадзя прадумала план здзяйснення злачынства, а менавіта - падарыла свайму бацьку грошы на 23 лютага, каб той купіў сабе траўматычны пісталет, пра які доўга марыў. Затым выкрала зброю і ўчыніла страляніну па аднакласніках. Пацярпелі сямёра - у іх сінякі і ранкі. Дзяўчына затрыманая. Не выключана, што ў яе былі саўдзельніцы.