У Расіі будуць блакіраваць экстрэмісцкія сайты

1 февраля 2014
У Расіі ўступіў у сілу закон, накіраваны на барацьбу з інфармацыяй экстрэмісцкага толку. Раскамнагляд атрымаў права без суда блакіраваць сайты, якія распаўсюджваюць заклікі да масавых беспарадкаў і ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Прычым папярэджваць уладальнікаў рэсурсаў-парушальнікаў аб гэтым не будуць.