У выніку землетрасення Турцыя зрушылася на 3 метры на паднёвы захад

11 февраля 2023

У Турцыі працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў землетрасення. Шанцаў знайсці пад заваламі жывых людзей праз пяць сутак пасля катастрофы ўсё менш. Хоць цуды здараюцца - некалькі гадзін назад з-пад руін дасталі жывое дзіця. Яму няма і года. А напярэдадні ўвечар атрымалася выратаваць жанчыну з дзіцем.

Лік ахвяр стыхіі ў Турцыі дасягнуў 23 700 чалавек, не меней за 80 тысяч параненыя.

З'явіліся кадры, якія захавалі рух літасферных пліт у выніку землетрасення. Паводле звестак геолагаў, Турцыя зрушылася на паўднёвы захад на цэлых тры метры.

У Сірыі людскія і матэрыяльныя страты аказаліся крыху меншымі. Ахвярамі стыхіі тут сталі 1 400 чалавек, 2 500 тысячы пацярпелі.