У рэстаране Каталоніі разлічыцца за абед можна ўласнай працай

20 мая 2013

Для некаторых іспанцаў, якім ва ўмовах эканамічнага крызісу прыйшлося тужэй зацягнуць паясы, гэта адзіная магчымасць пайсці ў рэстаран. Многія зараз не могуць сабе гэта дазволіць.
 

Падрабязнасці ў Юліі Табалевіч.

У гэтым рэстаране  ў горадзе Тэраса наведвальнікам неабавязкова браць з сабою грошы. Прынцып работы ўстановы просты - за абед або вячэру можна разлічыцца ўласнай працай. Стандартны набор страў абыходзіцца прыкладна ў адну гадзіну працы. Дастаткова зрабіць якую-небудзь добрую справу.  Напрыклад, абслужыць кліентаў  у зале або памыць посуд на кухні. За якасцю сочыць менеджар.

Хаўер Касас, менеджар рэстарана: Бясплатныя сталовыя павінны выконваць сацыяльную ролю. Роля нашага рэстарана некалькі іншая. Да нас прыходзяць людзі, якія імкнуцца аднавіць і ўмацаваць пачуццё ўласнай годнасці. Людзі, якія жадаюць палепшыць сваё паўсядзённае жыццё.

Іспанія перажывае не лепшыя часы - беспрацоўе перавысіла рэкордныя 27%, падаткі растуць, а перспектыў паляпшэння становішча пакуль не відаць. Таму вячэра або абед у рэстаране для многіх іспанцаў зараз недазвольная раскоша. Гэтае месца карыстаецца  асаблівай папулярнасцю сярод тых, хто страціў працу.

Джулія Гансалес, наведвальніца рэстарана: Я лічу, што гэта проста выдатна. З тых часоў, як я стала тут бываць, у мяне і настрой лепш стаў, я завяла тут шмат сяброў. Мы ўсе маем зносіны і падтрымліваем адно аднаго. Гэта такая рэдкая магчымасць.

Кожны дзень у рэстаран прыходзяць больш за 30 часовых памочнікаў. Графік для іх ужо прыходзіцца распісваць загадзя. Задаволеныя абодва бакі. Гаспадары ўстановы рады, што амаль бясплатная рабочая сіла дазваляе захоўваць невысокія цэны. А для жыхароў горада гэта выдатная магчымасць не толькі смачна паесці, але і бясплатна адсвяткаваць свой дзень нараджэння.