У Польшчы затрымалі ўкраінца-дыверсанта

17 февраля 2024

Украінскі тэрарыстычны след знайшлі ў Польшчы, вось толькі звязалі яго з рукой Крамля.

Супрацоўнікі службы бяспекі краіны затрымалі ўкраінца, які рыхтаваў дыверсіі на некаторых важных аб'ектах Вроцлава нібыта па даручэнні расійскіх спецслужб. Мужчыне пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Зараз суд арыштаваў падазронага на 3 месяцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, украінец меў намер знішчыць шэраг арсеналаў з боепрыпасамі, якія прызначаліся для патрэб УСУ. Свае дзеянні мужчына абгрунтаваў жаданнем хутчэйшага аднаўлення міру ва Украіне.