У Польшчы стартавалі міжнародныя марскія вучэнні НАТА "Балтопс"

2 июня 2017

Гэта найбуйнейшыя штогадовыя манеўры ў балтыйскіх водах. У іх удзельнічаюць ваенныя з 14-ці краін, у тым ліку ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі. Усяго падчас вучэнняў "Балтопс" будзе задзейнічана 50 баявых караблёў, больш за паўсотні самалётаў і верталётаў і 4 тысячы вайскоўцаў.