У Польшчы сёння праходзіць 2 тур прэзідэнцкіх выбараў

24 мая 2015

У краіне працуюць больш як 27 тысяч выбарчых участкаў. У бюлетэні для галасавання занесеныя два імені: цяперашняга прэзідэнта Браніслава Камароўскага і кандыдата ад партыі "Права і справядлівасць" Анджэя Дуды. Два тыдні таму ніводны з кандыдатаў не змог набраць 50 % галасоў, якія патрэбныя для перамогі. Як паказваюць сацапытанні, шанцы абодвух кандыдатаў практычна роўныя. Участкі для галасавання будуць працаваць цэлы дзень без перапынкаў да 9 вечара па мясцовым часе.