У Падмаскоўі прадухілілі масавы расстрэл у каледжы

27 октября 2019

Масавы расстрэл папярэджаны ў Расіі. У Падмаскоўі затрымалі студэнта, які планаваў тэракт. Паведамляецца, што гэта 18-гадовы навучэнец аграрнага каледжа. Прыкладам для пераймання ў хлопца быў керчанскі стралок. Юнак рыхтаваўся да расправы на працягу года, напад планаваў на 29 кастрычніка. Аднак пра гэта стала вядома праваахоўнікам. Яны ажыццявілі затрыманне і вобыск, падчас якога ў затрыманага быў выяўлены пісталет. У аперацыі прымалі ўдзел супрацоўнікі ФСБ.