У Перу прыйшлі небывалыя маразы

3 сентября 2013

Тэмпература ў найбліжэйшыя дні можа ўпасці да мінус 20-ці. Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены ў дзесяці правінцыях. З-за моцных снегападаў і холаду загінулі некалькі чалавек. Усяго ў зоне бедства 80 тысяч жыхароў. У асноўным гэта беднякі з горных раёнаў. Свойскія жывёлы - авечкі і ламы - замярзаюць цэлымі статкамі, пашы пакрытыя гурбамі. Пацярпелым жыхарам ваенныя дастаўляюць лекі і прадметы першай неабходнасці.