У Пакістане расце колькасць ахвяр разбуральнага землетрасення

25 сентября 2019

У спісе загінуўшых ужо 34 чалавекі. Яшчэ 459 пацярпелі. Стан 160 параненых ацэньваецца як крытычны. Мясцовыя ўлады не выключаюць, што колькасць ахвяр удару стыхіі працягне павялічвацца. Нагадаем, напярэдадні землетрасенне магнітудай 5 і 8 адбылося на мяжы Пакістана і Індыі. Сёння ў рэгіёне працягваюцца афтэршокі.