У Арэнбургскай вобласці прарвала дамбу - затоплена больш як паўтысячы дамоў

6 апреля 2024

У расійскім горадзе Орск прарвала дамбу на рацэ Урал. Да гэтага моманту затоплена больш як 500 дамоў, ідзе экстранная эвакуацыя насельніцтва. З'явіліся першыя кадры, на якіх адлюстравана маштабная гідратэхнічная аварыя: за лічаныя хвіліны адразу два праломы з'явіліся ў маналітным палатне плаціны.

Дамба была пабудавана 10 гадоў таму для абароны найбліжэйшай аўтатрасы. Прычыны аварыі невядомыя, магчыма, яна выклікана моцнымі ападкамі апошніх дзён. Больш за ўсё пацярпеў так званы Стары горад Орска і існуе рызыка яго ізаляцыі.

Вада працягвае прыбываць і спыніць гэты працэс ці наўрад атрымаецца хутка: узровень ракі Урал зараз на 2 метры вышэйшы за ардынар.