У Адэсе знеслі помнікі Сувораву і Кацярыне II

29 декабря 2022

У Адэсе канчаткова прыбралі помнікі палкаводцу Аляксандру Сувораву і заснавальніцы горада імператрыцы Кацярыне II. За дэмантаж нібы прагаласавалі мясцовыя жыхары анлайн. Аднак канчатковае рашэнне прымаў Адэскі гарсавет.

Раней мэр Адэсы Труханаў заяўляў: знос выкліча нездаволенасць у грамадстве і паспрыяе росту прарасійскіх настрояў. І тады прэзідэнт Украіны запатрабаваў ад спецслужбаў праверыць мэра на лаяльнасць Кіеву. Адметна, што помнік імператрыцы існуе з 1900 года і з савецкай эпохай ён не звязаны ніяк, але пры гэтым лічыцца прызнаным творам мастацтва і адным з сімвалаў горада.