У Нью-Ёрку пройдзе аўкцыён малюнкаў і рукапісаў Джона Ленана

30 мая 2014
Па словах яго арганізатараў, такая шырокая калекцыя рукапісных тэкстаў знакамітага брытанскага музыканта яшчэ ніколі не выстаўлялася на продаж. Усе 89 лотаў спецыялісты ацэньваюць у мільён долараў, але кошт можа яшчэ ўзрасці. Аўкцыён прымеркаваны да юбілею прыезду ліверпульскай чацвёркі ў ЗША. Цэнтральным лотам абяцае стаць рукапіс аднаго з апавяданняў Ленана. Гэта тэкст The Singularge Experience of Miss Anne Duffield. Экспертная група Sotheby's лічыць, што толькі за яго калекцыянеры заплацяць амаль 100 тысяч долараў.