У Нью-Мексіка праходзіць фестываль паветраных шароў

12 октября 2014
У штаце Нью-Мексіка праходзіць найбуйнейшы ў свеце фестываль паветраных шароў. У небе над амерыканскім горадам Альбукерке стала цесна. Туды падняліся некалькі сотняў вялізных паветраных шароў. На свята з'ехаліся 250 каманд з усіх куткоў зямлі. Лічыцца, што праз асаблівы ландшафт у штаце Нью-Мексіка самыя спрыяльныя ўмовы для паветраплавання.