У Новай Зеландыі мужчына асуджаны амаль на два гады турмы за публікацыю відэа тэрактаў у мячэцях

18 июня 2019

У Новай Зеландыі мужчына асуджаны амаль на два гады турэмнага зняволення за публікацыю відэа тэрактаў у мячэцях. Раней улады ўжо блакіравалі падобныя дзеянні, а сацыяльная сетка Facebook распрацавала меры, якія не дазволяць размясціць кантэнт са сцэнамі насілля. На думку суддзі, Арпс распаўсюджваў кадры ад "нянавісці да мусульманскай суполкі". 

Нагадаем, 15 сакавіка ў мячэцях у цэнтры новазеландскага горада Крайстчорч і ў прадмесці Лінвуд адбылася страляніна. Загінулі 50 чалавек.