У Нарвегіі трусы спаборнічаюць у скачках

25 февраля 2020
Незвычайны чэмпіянат у Нарвегіі стаў для краіны сапраўднай традыцыяй. Ужо які раз у горадзе Ашым у скачках спаборнічаюць трусы. Пушыстыя гадаванцы ладзяць забегі на дыстанцыі і пераадольваюць перашкоды. Сёлета ў чэмпіянаце іх паўдзельнічала аж 60. Ёсць нават ветэраны спаборніцтваў: трус Лукас стаў удзельнікам спаборніцтваў пяты раз.