У Нарыльску аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за разліву дызпаліва

4 июня 2020
Рэжым надзвычайнай сітуацыі аб'яўлены ў Нарыльску з-за ўцечкі дызпаліва з рэзервуара на тэрыторыі ЦЭЦ-3. Дакладная плошча забруджвання - 180 тысяч квадратных метраў. Паводле інфармацыі Нарнікеля, дно цыстэрны прадзіравілася з-за грунту, які прасеў, (усяму віной раставанне вечнай мерзлаты) і з ёмістасці вылілася амаль 20 тысяч тон дызельнага паліва. 15 тысяч трапіла ў водныя аб'екты. Супрацоўнікі электрастанцыі два дні спрабавалі справіцца з аварыяй сваімі сіламі і не паведамлялі выратавальным службам. У акалічнасцях інцыдэнту зараз разбіраецца Следчы камітэт. Узбуджана крымінальная справа. Прадстаўнікі Грынпіса  называюць здарэнне найбуйнейшай катастрофай у гісторыі расійскага Запаляр'я.