У Непале ў аэрапорце Катманду пачалася эвакуацыя замежных грамадзян

29 апреля 2015

У Непале пасля аднаўлення ўзлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Катманду пачалася эвакуацыя замежных грамадзян. Два спецборты МНС Расіі гатовыя сёння вывезці з краіны 128 чалавек, сярод якіх расіяне, казахі, таджыкі, латвійцы і ўкраінцы. Тым часам стала вядома, што ААН выдзеліла 15 мільёнаў долараў для гуманітарных арганізацый Непала. Але мясцовыя жыхары заяўляюць, што гуманітарная дапамога да іх не даходзіць. Перыядычна ўзнікаюць бойкі за ваду і ежу ў палатачных лагерах для пакінутых без прытулку. Нагадаем, з-за суботняга землетрасення магнітудай 7,9 у Непале колькасць загінуўшых набліжаецца да 10 тысяч.