У нямецкім Людвігсбургу праходзіць найбуйнейшы ў Еўропе штогадовы фестываль гарбуза

10 октября 2017

Памеры гародніны здзіўляюць нават самых вопытных фермераў. Сёлета ўзнагарода за самы буйны гарбуз дасталася бельгійцу Матыясу Вільмійнсу. Ён здолеў вырасціць плод вагой 1008 кілаграмаў. Не пакінулі без увагі і самы вялікі гарбуз, вырашчаны ў Германіі. Яго вага ўсяго 800 кілаграмаў.