У нямецкім "Дойчэ банку" забаранілі перапіску супрацоўнікаў праз смартфоны

14 января 2017

У кампаніі рашэнне растлумачылі тым, што тэкставыя паведамленні ў адрозненне ад электронных лістоў нельга захоўваць на серверах фінустановы. Датычыцца мера карпаратыўных і рабочых тэлефонаў, з асабістых размаўляць усё ж можна. Раней спецыялісты выявілі ўразлівасць у месенджарах, такіх як WhatsApp, якая дазваляе чытаць перапіску карыстальнікаў.