У Мюнхене пачынае працу 53-ая штогадовая канферэнцыя па бяспецы

17 февраля 2017

Афіцыйная яе частка прадоўжыцца тры дні, але некаторыя кулуарныя сустрэчы і мерапрыемствы адбыліся ўжо напярэдадні. Арганізатары абяцаюць больш за паўтысячы ўдзельнікаў, 120 урадавых дэлегацый, тры дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і 80 міністраў замежных спраў і абароны. Будуць тут і віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс і шэф Пентагона Джэймс Мэціс. На парадку дня - архітэктура еўрапейскай бяспекі пасля прыходу да ўлады ў Штатах Трампа, будучыня НАТА і агульнай Еўропы. Не абыдуць увагай і пытанне аб сітуацыі на ўсходзе Украіны. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ФРГ Зігмар Габрыэль прапанаваў заўтра ў нармандскім фармаце абмеркаваць спыненне агню на Данбасе. На палях канферэнцыі ў Мюнхене плануюць у дэталях разгледзець і сірыйскае пытанне разам з сітуацыяй на Блізкім Усходзе ў цэлым. Бяспеку высокапастаўленых гасцей будуць забяспечваць да 400 тысяч паліцэйскіх.