На змену моцным снегападам у Маскву прыйшлі ледзяныя дажджы

12 декабря 2022

У сталіцы Расіі з надвор'ем няпроста. На змену моцным снегападам прыйшлі ледзяныя дажджы. Адменена 10 авіярэйсаў, больш як 50 затрымана. Некаторыя раёны Масквы падтопленыя. У сацыяльных сетках публікуюць кадры, на якіх аўтамабілі літаральна плывуць па дарогах.