Санэпідслужба Мінска рэкамендуе часова не ўжываць ваду ў пацярпелых раёнах

22 апреля 2021

Працягваем сачыць за сітуацыяй з камунальнай аварыяй у Мінску. Напярэдадні вечарам адразу ў трох раёнах сталіцы з кранаў знікла вада. Прычына - пашкоджанне буйнога трубаправода ў раёне будаўнічай пляцоўкі па вуліцы Убарэвіча. Сеткі тут жа абляцелі здымкі, як мінчане скупляюць ваду. Дарэчы, яе падвоз аператыўна арганізаваў Мінскводаканал. Вось так зараз выглядае месца, дзе і адбыўся прарыў. Спецслужбы тут працягваюць работы. 

Нагадаем, ужо ў гадзіну ночы аварыя была лакалізавана і вада  ў кватэрах мінчан з'явілася. 

Кантроль якасці вады

Санэпідслужба рэкамендуе пакуль не піць ваду. Спецыялісты праводзяць лабараторны кантрол  яе якасці ў пацярпелых раёнах.