У Маскве адбылося грандыёзнае шоу Філіпа Кіркорава "Я"

17 марта 2016

Касцюмы ад Юдашкіна, рэжысура ад Франка Драгоне. У Маскве адбылося грандыёзнае шоу Філіпа Кіркорава "Я". Прэм'ера новай праграмы прайшла на галоўнай сцэне Расіі. Зала Крамлёўскага палаца танула у кветках і паклонніках - ніводнага свабоднага месца. Павіншаваць Кіркорава з прэм'ерай прыйшлі вядомыя акцёры, рэжысёры, палітыкі і прадстаўнікі шоу-бізнесу. Рэжысёр-пастаноўшчык - адзін з самых запатрабаваных у свеце. Менавіта Франка Драгоне рыхтаваў праграму для "Цырка дзю Салей" і шоу Селін Дзіон. А ўборы для караля сцэны шыў вядомы расійскі куцюр'е Валянцін Юдашкін, прадстаўнікі італьянскага дома моды Doiche & Gabbana і амерыканскага дызайнера.

Дарэчы, хутка новае шоу Філіпа Кіркорава ўбачаць і беларусы. Канцэрт караля расійскай эстрады адбудзецца 22 сакавіка ў "Мінск-Арэне".