У Малдове падводзяць вынікі парламенцкіх выбараў

25 февраля 2019

Пасля апрацоўкі 97 працэнтаў пратаколаў лідзіруе Сацыялістычная партыя на чале з прэзідэнтам краіны Ігарам Дадонам. За яе аддалі галасы амаль 32 працэнты выбаршчыкаў. Аднак у партыі няма магчымасці самастойна сфарміраваць урад, і яе чакаюць складаныя перамовы аб кааліцыі. Адзначым, сацыялісты выступаюць за збліжэнне з Расіяй. Кіруючая дэмакратычная партыя на трэцяй пазіцыі.