У свеце сёння адзначаюць Міжнародны дзень шчасця

20 марта 2015

Ён быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 2012 годзе для прасоўвання думкі аб тым, што шчасце павінна быць задачай дзяржаўнай палітыкі, а не толькі асабістай мэтай кожнага чалавека. Дарэчы, прапанавалі ідэю свята жыхары адной з самых бедных краін свету - каралеўства Бутан. А верхнія радкі ў рэйтынгу самых шчаслівых дзяржаў займаюць Данія, Нарвегія і Швейцарыя. Сёння Генсак ААН Пан Гі Мун на шасці мовах пад гукі песні Фарэла Уільямса "Happy" павіншаваў жыхароў планеты са святам, пажадаўшы быць шчаслівымі.