У мінскім саборы Прасвятой Дзевы Марыі прайшла інаўгурацыя кафедральнага капітула савета клірыкаў

13 сентября 2017

Аб яго стварэнні абвясцілі яшчэ ў студзені. Царкоўную традыцыю адрадзілі амаль праз стагоддзе забыцця. На цырымонію ў галоўны каталіцкі храм з'ехаліся святары Мінска-Магілёўскай епархіі з розных рэгіёнаў Беларусі. Канонікамі, гэта значыць, членамі капітула, сталі 18 чалавек. Падчас прысвячэння прадстаўнікі духавенства прачыталі Сімвал веры. Імшу ўзначаліў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

На прысвячэнні ў канонікі святары атрымалі Крыж з выявай Арханёла Міхаіла, а таксама пярсцёнак з выявай Маці Божай Будслаўскай. Святыя вылучаныя апекунамі капітула. Акрамя таго, за ўсімі прадстаўнікамі савета замацаваныя імянныя крэслы ў алтарнай частцы кафедральнага сабора. Яны пераходзяць ва ўласнасць святара да складання яго паўнамоцтваў.