У Мінску працягваецца сустрэча кантактнай групы па Украіне.

1 февраля 2017

У Мінску працягваецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Эскалацыя канфлікту ў раёне Аўдзееўкі стане асноўнай тэмай перамоў. На парадку дня таксама рашэнне пытання аб абмене ваеннапалоннымі.

Дамоўленасць аб рэжыме цішыні ў Данецкай вобласці не выконваецца, абстрэлы працягваюцца. Праз абвастрэнне людзі засталіся без вады, цяпла і святла, аб’яўлена надзвычайнае становішча. У Аўдзееўцы абсталяваныя 11 пунктаў абагравання - каля тысячы чалавек звярнуліся па дапамогу. Эвакуацыя мясцовых жыхароў - у першую чаргу пажылых - працягваецца.

Глыбокую занепакоенасць эскалацыяй канфлікту на ўсходзе Украіны выказалі ў ААН і заклікалі да абавязковага выканання мінскіх пагадненняў. Дарэчы, сёння Украіна пачала старшынстваваць у Савеце Бяспекі ААН, гэта падоўжыцца месяц. Неўзабаве павінна быць зацверджаная праграма працы Савбяса на гэты перыяд. Нагадаем, Украіна з'яўляецца адным з 10 нясталых членаў Савета Бяспекі ААН.