У мэрыі Венецыі вырашылі разгрузіць вуліцы і масты ад турыстаў

29 апреля 2018

Разгрузіць вуліцы і масты Венецыі ад турыстаў вырашылі ў мэрыі жамчужыны Адрыятыкі. Зараз у горадзе ідзе тэсціраванне комплексу мер, сярод якіх спецмаршруты для турыстаў. Яны абыходзяць жылыя кварталы, жыхары якіх стаміліся выносіць кругласутачны людскі паток. Насельніцтва Венецыі - 50 тысяч, за год горад каналаў прымае да 30 мільёнаў падарожнікаў. Таксама мэрыя Венецыі плануе ўвесці ў найбольш загружаныя майскія выхадныя і ў перыяд летніх адпачынкаў забарону для турыстаў на шэраг вуліц і прычалаў, а таксама паркоўку ў межах горада і арэнду кватэр у цэнтры праз платформы тыпу Airbnb.