У Мексіцы развітваюцца з Габрыэлем Гарсія Маркесам

21 апреля 2014

Палац мастацтваў Мексікі прымае тых, хто прыйшоў развітацца з Габрыэлем Гарсія Маркесам. Як чакаецца, у цырымоніі развітання з аўтарам сусветна вядомых раманаў прымуць удзел і прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета, і яго калумбійскі калега Хуан Мануэль Сантас. Маркеса не стала 17 красавіка. Пакуль застаецца невядомым месца, дзе будзе пахаваны яго прах. Магчыма, адна яго частка назаўжды застанецца ў Мексіцы, а другую адправяць на радзіму пісьменніка - у Калумбію.