Прэзідэнт НАК Беларусі павіншаваў атлетаў з пачаткам Алімпійскіх гульняў

23 июля 2021

З пачаткам XXXII Гульняў беларускіх спартсменаў павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка.

"Вам, паважаныя алімпійцы, аказаны давер прадстаўляць рэспубліку на Гульнях XXXII Алімпіяды. Гэта ганарова і адказна! Будзьце адважнымі, мужнымі, праявіце волю да перамогі, пакажыце свой найлепшы вынік і дабейцеся таго, каб флаг нашай краіны як мага часцей паднімаўся над арэнамі Гульняў у гонар пераможцаў і прызёраў. Мы верым у вас і спадзяёмся, што мэтанакіраванасць, упартасць, працавітасць і сіла волі дапамогуць вам дасягнуць вяршыні Алімпа!", - гаворыцца ў віншаванні.