У Мексіцы арыштаваны адзін з завадатараў наркамафіі Амар Трэвінья Марале

5 марта 2015

У Мексіцы арыштаваны адзін з верхаводаў наркамафіі - лідар картэля "Сетас" Амар Трэвінья Маралес. За яго злаўленне прапаноўвалі 2 мільёны долараў. Маралеса абвінавачваюць у стварэнні злачыннай групоўкі, нелегальным гандлі зброяй і наркотыкамі. Яго лічаць адной з ключавых фігур у наркавойнах у Мексіцы.