У Лос-Анджэлесе жанчына пагражала ўзарваць бомбу ля аднаго з урадавых будынкаў

21 мая 2015

Паліцыя Лос-Анджэлеса арыштавала жанчыну, якая пагражала ўзарваць бомбу ля аднаго з урадавых будынкаў. Яна прыйшла ў офіс іміграцыйнай і мытнай службы і заявіла, што ў яе з сабою выбуховае прыстасаванне. З офіса неадкладна эвакуіравалі ўсіх наведвальнікаў, а вуліцы побач закрылі. Праваахоўнікі спрабавалі перадаць даме тэлефон для сувязі, аднак размаўляць яна не захацела. Жанчыну затрымалі праз тры гадзіны пасля яе заявы аб пагрозе. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Пра тое, ці была ў яе з сабою бомба, не паведамляецца.