У Лондане раскажуць усё пра Жана-Поля Гацье

10 апреля 2014
З тратуара - на подыум. У Лондане раскажуць усё пра самага геніяльнага дызайнера канца ХХ стагоддзя - Жана-Поля Гацье. Першая маштабная выстава эксцэнтрычнага французскага куцюр'е ахоплівае амаль 40-гадовы перыяд творчасці галоўнага хулігана моднай індустрыі. Тут каля 165 прадметаў гардэроба: прадстаўлены як мадэлі прэт-а-партэ, так і культавыя экзэмпляры, у тым ліку, аксэсуары для Мадонны, уборы для Кайлі Міноўг і Дзіты фон Ціз, касцюмы да фільмаў Педра Альмадовара і Люка Бесона. Экспазіцыя ў лонданскім Цэнтры мастацтваў Барбікан, прысвечаная дзейнасці fashion-правакатара Жана-Поля Гацье, будзе адкрыта для шырокай публікі да 25 жніўня.