У Лондане прайшла памятная служба, прысвечаная ахвярам Другой сусветнай вайны

11 мая 2015

У Лондане ў Вестмінстэрскім абацтве -  галоўным англіканскім саборы Вялікабрытаніі - прайшла памятная служба, прысвечаная ахвярам Другой сусветнай вайны. На ёй прысутнічалі ветэраны, вайскоўцы, дыпламаты, а таксама каралева Лізавета II і члены манаршай сям'і. Пад гукі ваеннага аркестра ўдзельнікі мерапрыемства памятным маршам дайшлі да Букінгемскага палаца, дзе адбыўся кавалерыйскі парад. У небе над Лонданам праляцелі самалёты брытанскай групы вышэйшага пілатажу "Чырвоныя стрэлы", а таксама бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі, якія прымалі ўдзел у Другой сусветнай.