У Лівіі пустыня з-за паводкі ператварылася ў мора

17 сентября 2023

У Лівіі паводка змяніла ландшафт краіны. Вада запоўніла пустыя рэчышчы і басейны рэк, а таксама азёр, якія былі там 6 тысяч гадоў таму. Такія наступствы ўдару цыклона "Даніэль". Загінулі  звыш 11 тысяч чалавек, яшчэ 20 тысяч  прапалі без вестак. У Лівіі маюць намер прыцягнуць да адказнасці замежныя кампаніі, якія павінны былі  абслугоўваць плаціны, але па факце  работы не выконвалі. Канструкцыі абваліліся, што прывяло да паводак і ахвяр.