У Латвіі будуць плаціць за даносы на мігрантаў і кантрабандыстаў

8 октября 2021

Сейм Латвіі адобрыў прапанову ўльтраправых аб выплаце ўзнагароды тым, хто інфармуе паліцыю аб мігрантах-нелегалах. А таксама хто даносіць на кантрабандыстаў. За жнівень і верасень трапіць нелегальна ў Латвію спрабавалі амаль 1,5 тысячы бежанцаў. Для абароны ад іх латвійскія ўлады плануюць паставіць на мяжы загароду з калючага дроту. Грошай на гэта, праўда, не хапае, і краіны Балтыі просяць аб фінансаванні са сродкаў Еўрасаюза.