У Крамлі пракаменціравалі расследаванне справы аб атручванні Сяргея Скрыпаля

19 марта 2018

Сёння ў Крамлі пракаменціравалі расследаванне справы аб атручванні былога шпіёна Сяргея Скрыпаля. Як адзначыў прэс-сакратар расійскага лідара, за неабгрунтаваныя абвінавачанні ў адрас Масквы Лондану прыйдзецца адказваць: альбо падмацаваць іх нейкімі доказамі, альбо прынесці выбачэнні.

Сёння Лондан перадасць у Арганізацыю па забароне хімзброі ўзоры рэчыва па справе Скрыпаля. Эксперты з Гаагі прыбудуць у Вялікабрытанію, каб забраць іх у лабараторыю. Акрамя таго, стала вядома, што ўлады Злучанага Каралеўства адмовіліся даць расійскім прадстаўнікам доступ да экс-палкоўніка ГРУ і яго дачкі. Туманны Альбіён разглядае Скрыпаля як свайго падданага. Раней кіраўнік расійскай дыпмісіі Аляксандр Якавенка заявіў, што атручаныя Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія - грамадзяне Расіі.