У Калумбіі высвятляюць прычыны нядзельнай трагедыі

20 мая 2014
Там у выніку пажару ў пасажырскім аўтобусе загінулі 32 дзіцяці. 18-ці пасажырам, сярод якіх былі таксама дарослыя, удалося выратавацца. Вядома, што аўтобус быў заказным і перавозіў вернікаў евангелічнай царквы з аднаго горада ў другі пасля царкоўнай службы. Транспартны сродак загарэўся прама на дарозе. Вадзіцель, як толькі ўзнікла ўзгаранне, кінуў пасажыраў і выбег з салона.

Спачуванне Прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу, родным і блізкім загінуўшых ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.