У Кітаі напярэдадні свята Вясны стартаваў фестываль ліхтароў

13 января 2020
Кітай заззяў рознакаляровымі  агнямі.  У правінцыі Сычуань напярэдадні  свята Вясны стартаваў фестываль ліхтароў. Гэта адно з самых старажытных святаў у Паднябеснай. Ужо ў першы дзень маляўнічае шоу прыцягнула тысячы мясцовых жыхароў і замежных турыстаў. Тут старажытныя традыцыі спалучаюцца з сучаснымі тэхналогіямі.  Мерапрыемства падоўжыцца да 16 лютага.