У Кёльне затрыманы галоўны падазроны ў нападах на жанчын напярэдадні Новага года

29 апреля 2016

Ім аказаўся 19-гадовы мараканец. Юнак трапіў у поле зроку праваахоўнікаў, калі разам з саўдзельнікам здзейсніў крадзеж з магазіна на мяжы Германіі і Швейцарыі. Адзін з пагранічнікаў апазнаў у ім удзельніка навагодніх нападаў з боку мігрантаў і бежанцаў. У паліцыю тады паступіла больш за паўтары тысячы заяў ад жанчын са скаргамі на дамаганні і крадзяжы. Чакаецца, што неўзабаве маладога чалавека экстрадзіруюць у ФРГ.