У казахстанскім Актобе ліквідаваныя яшчэ пяць удзельнікаў нападу

6 июня 2016

У казахстанскім Актобе ў ноч на панядзелак ліквідаваныя яшчэ пяць удзельнікаў нападу на зброевыя магазіны і воінскую часць. Аб гэтым паведаміла прэс-служба МУС Казахстана. Яшчэ два чалавекі затрыманыя падчас аперацый. Раней паведамлялася, што ў Актобе забітыя чацвёра ўдзельнікаў нападу, сямёра затрыманыя. Напярэдадні ў горадзе быў здзейснены напад на два зброевыя магазіны і воінскую часць. Злачынцы забілі шэсць чалавек, 11 былі параненыя. У Актобе ўведзены рэжым антытэрарыстычнай аперацыі і абвешчаны вышэйшы ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. Прэса са спасылкай на паліцыю называе удзельнікаў нападу "радыкальнымі прыхільнікамі нетрадыцыйных рэлігійных плыняў".